ЕЎРАЗІЙСКІ МІЖУРАДАВЫ САВЕТ
РАСПАРАДЖЭННЕ
«21» кастрычніка 2022 г.
№ 27
г. Ерэван
Аб выніках штогадовага маніторынгу і аналізу рэалізацыі Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза
З мэтай павышэння ўстойлівасці прамысловага развіцця на аснове эфектыўнага і ўзаемавыгаднага прамысловага супрацоўніцтва, а таксама стварэння ўмоў для зніжэння трансгранічных бар’ераў і фарміравання ўмоў для вытворчай кааперацыі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза:
1. Урадам дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза прыняць да ведама даклад Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб выніках штогадовага маніторынгу і аналізу рэалізацыі Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза» (прыкладаецца ў якасці інфармацыйнага матэрыялу).
2. Еўразійскай эканамічнай камісіі размясціць указаны ў пункце 1 гэтага распараджэння даклад на афіцыйным сайце Еўразійскага эканамічнага саюза.
3. Гэта распараджэнне ўступае ў сілу з даты яго апублікавання на афіцыйным сайце Еўразійскага эканамічнага саюза.
Члены Еўразійскага міжурадавага савета:
Ад РэспублікіАрменія
Ад РэспублікіБеларусь
Ад РэспублікіКазахстан
Ад КыргызскайРэспублікі
Ад РасійскайФедэрацыі
